Сёння ў Ваўкавыскім раённым Цэнтры раместваў (гп Рось) адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі “Размова з лазой” майстара па лозапляценню Журавель Міхаіла Васільевіча.
Утульная зала Цэнтра рамёстваў, якая ўжо даўно стала сапраўдным асяродкам захавання народных традыцый, на некалькі гадзін ператварылася ў прастору жывога дыялогу чалавека і прыроды.
Пляценне з лазы — справа нялёгкая, але менавіта гэты працэс спалучае фізічную працу і мастацкую думку, цалкам захапляе майстра.
Ужо нямала гадоў Міхаіл Васільевіч прымае актыўны ўдзел у выстаўках рамеснікаў, дзе стаў яркай зоркай. Яго гісторыя — гэта прыклад таго, як ніколі не позна адкрыць у сябе новыя таленты. Выстаўка стала не проста дэманстрацыяй таленту аднаго чалавека, але і пацвярджэннем таго, што старажытнае майстэрства лозапляцення жыве і развіваецца на Ваўкавышчыне.
Выстаўка “Размова з лазой” працягне сваю працу да 27 сакавіка. Запрашаем усіх жадаючых прыйсці і адчуць цёплую душу дрэва, якая загаварыла рукамі майстра.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *