28 сакавіка ў г. Гродна адбылося рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. Майстрамі народнай творчасці Ваўкавыскага раённага Цэнтра рамёстваў былі арганізаваны выстаўка–кірмаш святочных сувеніраў , майстар–клас па саломапляценню і тэматычная фотазона. На інтерактыўна-выставачнай пляцоўцы “Лялька у карагодзе жыццця” Жанна Абрамчук прадэманстравала калекцыю тэматычных лялек–мотанак і майстар–клас па іх вырабу. На другой інтэрактыўнай пляцоўцы “Дзявочая краса – хустка і каса” майстар Ірына Пекар дэманстравала мясцовыя спосабы павязвання хустак. Народны майстар Беларусі Яніна Іюльская разам з навучэнкай студыі дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва “Куфэрак” Анастасіяй Гарбачэўскай правялі майстар–клас па простаму двухнітоваму ткацтву, якое з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Падчас правядзення свята адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласной выстаўкі–конкурсу дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак”.
Віншуем майстра народных мастацкіх рамёстваў філіяла “Ваўкавскі Дом рамёстваў” Аксану Урублеўскую з дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя сучасных велікодных яек”








