У філіяле «Ваўкавыскі Дом рамёстваў» працягваюць захоўваць і перадаваць традыцыі беларускай кухні. Для гурткоўцаў заняткі па кулінарыі — сапраўдная прыгода. Дарослыя і дзеці разам асвойваюць забытыя рэцэпты, рыхтуючы стравы, якія калісьці стаялі на стале ў нашых прабабуль. Юныя гаспадары з радасцю смакуюць прыгатаванае ўласнымі рукамі — бо ежа, зробленая з душой, заўсёды смачнейшая!







