Філіял “Ваўкавыскі Дом раместваў” расчыніў дзверы для выхаванцаў аздараўленчага лагера “5 Элемент” СШ№5 г. Ваўкавыска. Майстры запрасілі дзяцей на самую душэўную экскурсію ў традыцыйную беларускую хатку!
Хатка з разьбяной ліштвой, якая пахне драўлянай смугой і хатнім цяплом, дзе кожны прадмет захоўвае гісторыю сямейнага жыцця і любові да рамяства: ад печы, дзе збіраецца сям’я, да ткацкага станка, на якім ажывае ўзор. Дзеці даведаліся, як жылі нашы продкі, якія сімвалы і матывы ляжаць у аснове мясцовага ткацтва і чаму ўзор быў не проста ўпрыгожваннем, а мовай перадачы вопыту.
Вучні пазналі:
* Чаму печ называлі “сэрцам » дома і як вакол яе будавалася ўсё жыццё.
* Якімі абярэгамі нашы продкі абаранялі свае сем’і.
* Пра што “кажуць» ўзоры на старадаўніх рушніках.
У выхаванцаў была магчымасць убачыць сувязь паміж мінулым і сучаснасцю, адчуць характар народа і зразумець, як цярпенне, увага да дробязяў і любоў да матэрыялу ствараюць нашу гісторыю.







