Правядзенне ў Ваўкавыскім Доме рамёстваў майстар-класаў па вырабе лялькі Масленіцы стала ўжо традыцыяй. Чым бліжэй вясна — тым больш жадаючых навучыцца рабіць незвычайную ляльку.

У першы дзень вясны да нас у госці прыйшлі падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «ТЦСАН Ваўкавыскага раёна».

Пад чулым кіраўніцтвам майстроў нашы госці вырабілі Масленіцу, яна стане галоўным атрыбутам на фальклорным свяце, які мы рыхтуем сумесна з пажылымі людзьмі.

А пройдзе свята на філіяле «Ваўкавыскі Дом рамёстваў» 14 сакавіка.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *