Ізабелінская СШ запрасіла да сябе ў госці майстроў народнай творчасці філіяла “Ваўкавыскі Дом рамёстваў”. Жана Здіславаўна Абрамчук прадставіла сваю калекцыю “ Мір лялек” і паведаміла шмат цікавых гісторый пра ўнікальны элемент народнага мастацтва – тэкстыльную ляльку. Яна паказала, якія віды лялек існуюць – гульневыя, абярэгавыя, абрадавыя і іх прызначэнне.
Адну з такіх лялек-мотанак «Анел-дабрабыт» вучням прапанавалі зрабіць разам з майстрамі. Лялькі ствараліся ўручную і рабіліся без выкарыстання іголкі і нітак, а іх форма стваралася шляхам намоткі і звязвання матэрыялаў.
Стварэнне такіх абярэгавых лялек-мотанак – гэта не толькі рамяство, але і спосаб перадачы культурнай спадчыны ад пакалення да пакалення.






