Канікулы набіраюць абароты. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай радасцю працягваюць наведваць наш філіял «Ваўкавыскі Дом рамёстваў». На гэты раз выхаванцаў аздараўленчага лагера “Планета Дзяцінства” гімназіі №1 г. Ваўкавыска майстры народных мастацкіх рамёстваў Жанна Здзіславаўна і Аксана Аляксееўна пазнаемілі са сваімі аўтарскімі калекцыямі “Карагод лялек” і “Саламяны цуд”. Паведамілі аб гісторыі і традыцыях нашых продкаў.
Стварэнне традыцыйных вырабаў “тэкстыльная лялька” і “саломапляценне”— гэта не толькі рамяство, але і спосаб перадачы культурнай спадчыны ад пакалення да пакалення.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *