У рамках рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!”, у Ваўкавыскі раённы Цэнтр раместваў завіталі супрацонікі Ваўкавыскага ААТ “Беллакт”. Госці пазнаеміліся з Цэнтрам і яго асноўнымі напрамкамі працы. Таксама у Музеі народнага побыту наведвальнікі паслухалі найцікавейшую інфармацыю аб жыцці нашых продкаў, прыладах працы, традыцыйным адзенні і інтэр’ерным тэкстылю. Пасля для гасцей былі прапанаваны майстар-класы па інтэр’ернай ляльцы, лепцы з саленага цеста, мастацкаму роспісу, кераміцы і сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, дзе кожны змог зрабіць для сябе маленькі сувенір на памяць. Мы дзякуем супрацоўнікам Ваўкавыскага ААТ “Беллакт” за увагу да нашага Цэнтра і спадзяемся на новую сустрэчу!








