Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў з радасцю прыняў госця-клірыка прыхода храма святога велікамучаніка Свята-Георгіеўскай царквы пасёлка Краснасельскі іерэя Уладзіміра Сторчака 🤝
Сустрэча прайшла ў цёплай, творчай атмасферы. За круглым сталом з кубачкам чаю удзельнікі гутаркі пагрузіліся ў абмеркаванне важнай і светлай тэмы: «Каляды, Грамніцы і Вадохрышча: гісторыя, традыцыі і сэнс праваслаўных святаў»
Айцец Уладзімір цікава і глыбока распавёў пра евангельскія падзеі, сэнс Старога і Новага Запаветаў, а таксама пра традыцыі гэтых святаў. Гутарка выклікала жывы водгук, прагучалі пытанні і адбылася зацікаўленая размова, якая, несумненна, узбагаціла ўсіх прысутных 🙂
Такія сустрэчы, дзе культурныя традыцыі пераплятаюцца з духоўным сэнсам, асабліва каштоўныя. Яны нагадваюць пра важнасць жывых зносін, сумеснага пошуку ісціны і захавання агульнай спадчыны.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *